Францыя разглядала трох кандыдатаў на папаўненне спіса: парыжскія дахі, свята вінаробства ў камуне Арбуа ў Бургундыі і багет. Перамог апошні.
Паводле даных канфедэрацыі пекараў і кандытараў, штодня французы купляюць каля дванаццаці мільёнаў такіх вырабаў. У краіне таксама праводзіцца конкурс на лепшы багет. Пекар, які перамагае, на год становіцца пастаўшчыком хлеба ў рэзідэнцыю прэзідэнта Францыі — Елісейскі палац.
За ўнясенне багета ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў 2018 годзе выступаў Эманюэль Макрон, заяўляючы, што гэты выраб — прадмет зайздрасці ўсяго свету.





