Непраўдзівыя даныя пракаментавала ў сваім твітары намеснік галоўнага прадстаўніка Еўракамісіі і дырэктар па пытаннях палітычнай камунікацыі Дана Спінант, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Яна адзначыла, што ў папярэдняй версіі звароту фон дэр Ляен змяшчалася «недакладнасць» у лічбах, і падзякавала тым, хто паказаў на памылку.

Спінант патлумачыла, што ацэнка, агучаная фон дэр Ляен, узятая з вонкавых крыніц, і павінна была тычыцца страт забітымі і параненымі і была закліканая паказаць жорсткасць Расіі».

Пасля таго, як фон дэр Ляен у сераду паведаміла, што ва Украіне загінула больш за 20 тысяч мірных жыхароў і 100 тысяч украінскіх вайскоўцаў, яе зварот быў адрэдагаваны: з яго выключылі згадку пра страты.

На просьбу «Украінскай праўды» пракаментаваць ацэнку, агучаную фон дэр Ляен у першай версіі яе звароту, кіраўнік упраўлення сувязяў з грамадскасцю УСУ Багдан Сенік адзначыў, што Генштаб не можа пацвердзіць гэтую лічбу, а страты ўкраінскай арміі з'яўляюцца службовай інфармацыяй і падпадаюць пад грыф абмежаванага апублікавання.

Клас
7
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1