Урад запрасіў у Аляксандра Лукашэнкі 130,6 млн рублёў на заробкі бюджэтнікам. Грошы будуць вылучаныя з яго спецыяльнага рэзервовага фонду.

Як растлумачыў БелТА міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, сёлета былі прыняты рашэнні аб павышэнні заробкаў у бюджэтнай сферы.

«У прыватнасці, планамернае павелічэнне памераў базавай стаўкі, трансфармацыя «кавідных даплат» у надбаўкі за працу ў сферы аховы здароўя, устанаўленне дадатковых стымулюючых выплат асобным катэгорыям работнікаў бюджэтнай сферы (настаўнікам і выкладчыкам, якія ажыццяўляюць функцыі класнага кіраўніцтва, выхавальнікам і памочнікам выхавальнікаў дзіцячых дашкольных устаноў, работнікам сферы сацыяльнага абслугоўвання, работнікам культуры)», — сказаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?