Энтані Блінкен, снежань 2020. Фота: AP Photo / Manuel Balce Ceneta
Выступаючы на WSJ CEO Council Summit, спадар Блінкен сказаў, што ўрад Украіны мае сам вырашаць, як далей дзейнічаць і на якіх умовах вайна можа спыніцца, але кіраўнік дыпламатычнага ведамства ЗША таксама папярэдзіў, што Расія можа шукаць псеўдаперамір'я, каб аднавіць сілы, назапасіць сродкі, перагрупавацца і паўторна атакаваць.
«Гэта адна з магчымасцей — што расіяне будуць шукаць магчымасці выхаду», — сказаў Блінкен.
«Пакуль Расія не прадэманструе, што яна зацікаўлена ў рэальным дыпламатычным рашэнні, гэта не рашэнне, — сказаў Блінкен. — Нам трэба бачыць справядлівы і трывалы мір, а не псеўдамір».
Спадар Блінкен не ўдакладніў, пры якіх умовах можа скончыцца вайна і як канфлікт можа развівацца далей.
«Галоўнае, што ўкраінцы маюць самі вырашаюць, чаго яны хочуць», — сказаў ён.





