Вулічнага мастака Бэнксі зрабілі ганаровым грамадзянінам Ірпеня
Пра гэта паведаміў мэр горада Аляксандр Маркушын. Ён адзначыў, што Бэнксі пакінуў на адным з разбураных дамоў у Ірпені сваё графіці, «прыцягваючы ўвагу сусветнай супольнасці да маштабаў разбурэнняў Ірпеня і ўвекавечыўшы сваёй творчасцю гісторыю барацьбы Ірпеня і ідэю яго адраджэння».
У лістападзе ў Кіеве і некаторых гарадах Кіеўскай вобласці, якія найбольш сур'ёзна пацярпелі ад расійскага ўварвання, заўважылі графіці ў стылі Бэнксі. Пазней мастак пацвердзіў, што прыязджаў ва Украіну і зрабіў там сем стрыт-артаў. Адзін з іх у Гастомелі ўжо паспрабавалі зрэзаць.
Хто хаваецца пад псеўданімам Бэнксі, дагэтуль дакладна невядома. Некаторыя мяркуюць, што гэта цэлая група мастакоў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ