Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: DELFI / Josvydas Elinskas

Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: DELFI / Josvydas Elinskas

«Спачатку гэта быў спіс з 1500 чалавек і кампаній, цяпер ён крыху звузіўся. Гэтыя прапановы вызвалілі б з-пад санкцый прыватныя сродкі, калі б дзяржавы знайшлі сувязь гэтых сродкаў з харчовай бяспекай. Цяжка сказаць, як прыватныя сродкі алігархаў звязаныя з харчовай бяспекай — мы ўздымалі гэтае пытанне. Мы разумеем і непакой партнёраў у Еўропе ў некаторых канкрэтных выпадках», — сказаў Ландсбергіс.

Па словах Ландсбергіса, Літва і Польшча спынілі прыняцце дзявятага пакета, гэтую пазіцыю падтрымліваюць і іншыя краіны Балтыі.

Прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце, са свайго боку, заявіла, што Расія спрабуе выкарыстаць наратыў пра тое, што санкцыі ЕС спыняюць сельскагаспадарчую вытворчасць у краінах трэцяга свету. 

Кіраўніца літоўскага ўрада адзначыла, што каля 10 краін прапануюць змякчыць санкцыі, але не назвала, якія менавіта.

Клас
14
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4