Адпаведны ўказ нумар 499 «Аб некаторых мерах па ўдасканалені антыманапольнага рэгулявання і развіццю канкурэнцыі» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 кастрычніка.

У дакуменце праведзена размежаванне функцый антыманапольнага органа: на таварных рынках рэспублікі гэтыя функцыі выконвае Міністэрства эканомікі, а на таварных рынках абласцей (г.Мінска) — структурныя падраздзяленні абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў.

Пашыраны правы антыманапольнага органа па спыненню дзеянняў, у тым ліку па адмене не адпаведных заканадаўству прававых актаў, прынятых дзяржаўнымі органамі, аб’яднаннямі юрыдычных асоб, вынікам якіх можа з’яўляцца абмежаванне канкурэнцыі.

Антыманапольнаму органу таксама прадастаўлена права заключаць пагадненні з юрыдычнымі асобамі, што займаюць дамінуючае становішча на таварных рынках, у якіх вызначаюцца ўмовы іх канкурэнтных паводзін, а таксама межы змянення цэн (тарыфаў) на тавары (работы, паслугі). Пры гэтым такая юрыдычная асоба выключаецца з Дзяржаўнага рэестра суб’ектаў гаспадарання, якія займаюць дамінуючае становішча на таварных рынках.

Антыманапольны орган надзяляецца правам звароту з іскавымі заявамі ў суды аб прызнанні несапраўднымі дагавораў, якія заключаны ў мэтах парушэння антыманапольнага заканадаўства, прычыняюць шкоду правам і законным інтарэсам іншых юрыдычных асоб або грамадзян і прыводзяць да абмежавання канкурэнцыі.

Указ уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?