Афіцыйна пра ўзгадненне новых абмежаванняў пакуль не абвясцілі.

Раней дыпламатычныя крыніцы Reuters паведамлялі, што краінам ЕС не ўдалося дасягнуць згоды па дзявятым пакеце санкцый. Паводле звестак агенцтва, удзельнікам перамоў удалося наблізіцца да пагаднення, але яны не змаглі зняць пярэчанні некаторых краін, у тым ліку Польшчы.

Рознагалоссі, сярод іншага, выклікала пытанне, ці павінен ЕС аслабіць абмежаванні на экспарт расійскіх угнаенняў праз еўрапейскія парты нават для кампаній, якія належаць расійскім бізнэсменам, якія аказаліся ў санкцыйных спісах.

Некаторыя еўрапейскія краіны палічылі, што абмежаванні ў дачыненні да ўгнаенняў пагражаюць харчовай бяспецы краін, якія развіваюцца. Іншыя палічылі, што паслабленне санкцый дазволіць расійскім уладальнікам прадпрыемстваў па вытворчасці ўгнаенняў абысці раней уведзеныя абмежаванні.

«Выключэнні ўсё яшчэ ёсць. Але ўдакладнены такім чынам, каб кожная дзяржава-член (ЕС) магла прыняць пад увагу свае інтарэсы нацыянальнай бяспекі», — паведаміў журналіст «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0