Герман Грэф. Фота: Pavel Bednyakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Герман Грэф. Фота: Pavel Bednyakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

За месяц да таго, як Расія пачала поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну, давераныя асобы Пуціна па эканамічных пытаннях наведалі яго рэзідэнцыю ў Нова-Агарове, каб праінфармаваць яго пра магчымыя наступствы заходніх санкцый, піша выданне, спасылаючыся на свае крыніцы.

Паводле іх звестак, Грэф выступіў перад Пуціным з 39-старонкавай прэзентацыяй, папярэдзіўшы расійскага прэзідэнта аб катастрафічных наступствах, якія могуць настаць, калі напружанасць вакол Украіны, якая ўжо тады дасягнула апагея, яшчэ больш абвострыцца.

Выданне называе Грэфа блізкім саюзнікам Пуціна яшчэ з часоў працы ў мэрыі Пецярбурга ў 1990-х, калі будучы кіраўнік Сбербанка меў рэпутацыю самага ліберальнага чальца пашыранага атачэння Пуціна — і выказваў сваё меркаванне.

Набіуліна, «паважаны кіраўнік ЦБ», і некаторыя іншыя падзялялі асцярогі Грэфа і дапамаглі падрыхтаваць прэзентацыю, вынікае з публікацыі.

Прэзентацыя ж папярэджвала, што «строгія санкцыі» за Украіну могуць выклікаць паніку на фінансавых рынках і адкінуць расійскую эканоміку на дзесяцігоддзі назад (а якасць жыцця расіян будзе адставаць нават ад узроўню краін, якія развіваюцца).

Са слоў некалькіх людзей, знаёмых з гэтым пытаннем, пакуль Грэф распавядаў пра магчымыя наступствы, Пуцін перапыніў яго і спытаў, што Расія павінна зрабіць, каб пазбегнуць горшых з санкцый, гаворыцца ў артыкуле.

«Занадта нясмелыя, каб перасцерагчы Пуціна ад ваеннай эскалацыі, у тэхнакратаў не было выразнага рашэння: і яны не маглі прымусіць сябе сказаць Пуціну, што яму пагражае геапалітычная катастрофа», — піша Financial Times. Яны пакінулі сустрэчу, так і не даведаўшыся, што менавіта Пуцін планаваў — і ці ўлічыў ён іх паведамленне, сцвярджае выданне.

«Яны былі досыць адважныя, каб папрасіць аб сустрэчы. Але яны не змаглі давесці свой меседж», — сказаў адзін з суразмоўцаў газеты.

Няздольнасць Пуціна прыслухацца да папярэджанняў спустошыла тэхнакратаў. «Я ніколі не бачыў [Грэфа] такім. Ён быў зусім разгублены, у стане поўнага шоку», — сказаў чалавек, які бачыў Грэфа ў першыя дні вайны.

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
29
Ого
2
Сумна
12
Абуральна
9