Прэзідыум Каардынацыйнай рады ў жніўні 2020 года. Марыя Калеснікава і Максім Знак асуджаныя на вялікія тэрміны

Прэзідыум Каардынацыйнай рады ў жніўні 2020 года. Марыя Калеснікава і Максім Знак асуджаныя на вялікія тэрміны

У Генпракуратуры заявілі, што ўсім абвінавачаным інкрымінаваныя:

— змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК Беларусі);

— стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва такім фармаваннем (ч. 1 арт. 361-1 КК Беларусі);

— публічныя заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК Беларусі);

— распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК Беларусі).

Акрамя таго, іх у розным спалучэнні абвінавацілі:

— Ціханоўскую і Мароз — у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК Беларусі), захопу і ўтрымання будынкаў і збудаванняў (ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 292 КК Беларусі), падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, фінансаванні і іншым матэрыяльным забеспячэнне такой дзейнасці, а таксама арганізацыі здзяйснення названых дзеянняў і кіраўніцтве імі (ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 342 КК Беларусі);

— Ціханоўскую, Кавалькову і Латушку — у перашкодзе працы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, камісій па рэферэндуме (ч. 2 арт. 191 КК Беларусі);

— Ціханоўскую і Латушку — у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтве такім фарміраваннем, здзейсненае паўторна (ч. 2 арт. 361-1 КК Беларусі); арганізацыі (кіраўніцтва) самавольнага прысваення звання і ўлады службовай асобы (ч. 4 арт. 16 і арт. 382 КК Беларусі);

— Ціханоўскую — у здрадзе дзяржаве — ч. 1 арт. 356 КК Беларусі;

— Латушку — у перавышэнні службовых паўнамоцтваў (ч. 3 арт. 426 КК Беларусі); атрыманні хабару (ч. 3 арт. 430 КК Беларусі).

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2