«У выніку кожная заяўка падтрыманая вамі на 100 еўра, і гэта наш супольны рэзультат беларускай салідарнасці ў дзеянні. Вялікі дзякуй за вашую дапамогу! Мы ўжо выплачваем сумы на падарункі, каб сем'і палітвязняў маглі падрыхтавацца да святаў, і вельмі ўдзячныя за вашую падтрымку», — напісаў Андрэй Стрыжак.
Калі вы не паспелі паўдзельнічаць у зборы альбо хацелі б працягнуць дапамогу, то ёсць дзве прапановы дапамагчы: палітзняволенным, якія выйшлі з турмаў, і сем'ям палітзняволеных.





