У якасці мэра Ларыса Свечын абяцае палепшыць інфраструктуру горада, у тым ліку заняцца рамонтам дарог і інвеставаць у перадавыя распрацоўкі ў сферы бяспекі.

Таксама новаабраны мэр будзе працаваць для стварэння «бяспечных месцаў для дзяцей, пажылых і маладых людзей», у прыватнасці яна паведаміла, што кам’юніці мае патрэбу ў «спецыяльным патрулі на пляжы». Акрамя гэтага, палітык абяцае стварыць спартовыя комплексы для дзяцей і моладзі, а таксама вялікі парк для сабак.

Пад кіраўніцтвам новага мэра працэс атрымання пасведчання асобы рэзідэнта стане спрошчаным. «Урад павінен лепш працаваць на нас!» — кажа спадарыня Свечын.

Ларыса Свечын — імігрантка з Беларусі, з Гомеля, маці 4 дзяцей, не па чутках ведае аб праблемах імігрантаў у Паўднёвай Фларыдзе, асабліва — выхадцаў з СНД і былых рэспублік СССР.

Сані-Айлс-Біч — невялікі горад у Фларыдзе ў ваколіцах Маямі з насельніцтвам у 21 тысячу чалавек. З-за вялікай колькасці рускамоўнага насельніцтва горад называюць «маленькай Масквой».

Клас
56
Панылы сорам
7
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2