Фота: Sebastian Apel / U.S. Department of Defense, via AP, File

 Фота: Sebastian Apel / U.S. Department of Defense, via AP, File

Пра гэта, як паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на CNN, у пятніцу на брыфінгу сказаў намеснік спікера Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Ведант Патэл.

«Адзіныя правакацыйныя меры, якія былі прыняты на працягу ўсяго гэтага канфлікту, ажыццяўляюцца Расіяй. ЗША не знаходзяцца і ніколі не знаходзіліся ў стане вайны з Расіяй», — падкрэсліў ён.

Прадстаўнік Дзярждэпа таксама дадаў, што ЗША ажыццяўляюць менавіта тое, што сказаў Байдэн Пуціну — «акажам дапамогу ў сферы бяспекі і дапаможам Украіне абараніць сябе і абараніць сваю тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт».

Раней тэлеканал CNN паведаміў, што адміністрацыя Джо Байдэна завяршае падрыхтоўку планаў па адпраўцы ва Украіну сістэмы супрацьракетнай абароны Patriot, пра што можа быць абвешчана ўжо на бліжэйшым тыдні.

Паведамленне выклікала рэакцыю РФ. Расійскае пасольства ў ЗША заявіла, што расцэніць перадачу ракетных комплексаў Украіне як правакацыйны крок, які «прывядзе да непрадказальных наступстваў». Масква таксама прыгразіла знішчэннем Patriot, назваўшы іх «законнай цэллю».

У Пентагоне на гэта раней сказалі, што заявы Расіі аб недапушчальнасці перадачы Украіне комплексаў Patriot не паўплываюць на рашэнне ЗША па вайсковай дапамозе Кіеву.

Клас
68
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3