Пазней, калі ў Еўропе ўжо была глыбокая ноч, тэлекампанія Сі-эн-эн паведаміла са спасылкай на дзве ананімныя крыніцы, што Зяленскі ўжо ляціць у ЗША.

Зяленскі пацвердзіў, што ляціць у Вашынгтон.

Уладзімір Зяленскі ўсю вайну правёў ва Украіне і прымаў замежных палітыкаў у Кіеве альбо выступаў перад імі па відэасувязі. Калі інфармацыя пра візіт у ЗША пацвердзіцца, гэта будзе першая паездка ўкраінскага прэзідэнта за мяжу з 24 лютага.

Сі-эн-эн паведамляе, спасылаючыся на ананімных суразмоўцаў, што амерыканскія кангрэсмены чакаюць выступу Зяленскага, але канчатковай яснасці, ці адбудзецца ён, пакуль няма.

Спікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі на пытанне журналістаў, ці запрошаны Зяленскі ў Капітолій, адказала: «Не. Мы пакуль не ведаем, ці зможа ён».

Пры гэтым Пэлосі разаслала дэпутатам ліст, у якім папрасіла іх абавязкова прысутнічаць у сераду на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў. Сі-эн-эн тлумачыць, што перад каляднымі вакацыямі многія кангрэсмены могуць прапускаць пасяджэнні, і зала можа аказацца паўпустой.

У аўторак вечарам на старонцы Міністэрства абароны Турцыі ў «фэйсбуку» з'явілася відэа, апісанае як вылет двух транспартных самалётаў з кіеўскага аэрапорта «Барыспаль».

Рэгулярныя рэйсы ва Украіну спыніліся яшчэ да 24 лютага. З таго часу большасць перавозак у краіну, як грузаў, так і пасажыраў, ажыццяўляецца па зямлі праз заходнюю мяжу. Менавіта такім шляхам у краіну прыязджалі ўсе шматлікія высокапастаўленыя госці.

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0