У яе таксама ёсць невялікія ўклады ў двух банках. Іх агульная сума складае каля 335 тысяч рублёў (каля 4785 даляраў).

У выпісцы таксама ёсць інфармацыя, што Кабаева знаходзіцца на ўліку ў Інспекцыі падатковай службы Цэнтральнага раёна. Там, у доме на Прачысценцы жыве маці алімпійскай чэмпіёнкі — Любоў Кабаева. Ёй належыць 260-метровая кватэра коштам прыкладна 600 млн рублёў (8,5 млн даляраў). Лічыцца, што менавіта ў гэты дом Булгакаў «пасяліў» прафесара Праабражэнскага.

Зарплата Кабаевай у НМГ скача з года ў год. У 2018-м яна зарабіла там 785 млн рублёў. У 2019-м сума выплат знізілася да 55,4 млн, а за 2020-ты яе заробак дасягнуў 300 млн.

Кабаева пры гэтым атрымлівае ў разы больш, чым у Дзярждуме. Так, у 2013-м яна зарабіла ў парламенце ўсяго 10 млн расійскіх рублёў. Але даходы кіраўніцтва НМГ, у тым ліку і Кабаевай, хаваюць. У апошняй бухгалтарскай справаздачнасці за 2020 год адсутнічала інфармацыя аб памеры ўзнагароджанняў топ-менеджарам кампаніі. Цяпер гэтых фінансавых дакументаў няма ў адкрытым доступе — улады зачысцілі рэестры. Але свежыя лічбы засталіся ў сістэме СПАРК. На падставе іх можна меркаваць, што ў перадваенны год прыбытак НМГ вырас з 9 да 237 млн расійскіх рублёў.

У холдынг «Нацыянальная Медыя Група» ўваходзяць галоўныя прапагандысцкія рэсурсы Расіі: Першы канал, «Весті», РЕН ТВ (з-за вайны яны заблакаваныя ў многіх краінах, а супраць НМГ і Кабаевай ўведзеныя санкцыі). 

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2