Здымкі новага кінапраекта «Смяротная сутычка» па сцэнары беларускага драматурга Андрэя Курэйчыка пачаліся ў Мінску.

«Смяротная сутычка» — гэта чатырохсерыйны мастацкі фільм пра Вялікую Айчынную вайну, які будзе паказаны 9 мая 2010 года ў гонар 65-гадовага юбілею Вялікай Перамогі», — расказаў Андрэй Курэйчык. — Для мяне тэма вайны вельмі цікавая, хаця раней я на яе не пісаў. Галоўная мая мэта — сказаць нешта новае пра вайну. Спадзяюся, у мяне гэта атрымаецца».

А вось падрабязнасці сцэнара Андрэй Курэйчык пакуль не выдае: кантракт забараняе гэта рабіць.

«Магу толькі сказаць, што я паспрабаваў даследаваць надта складаную тэму — жанчына на вайне. Другая важная тэма — інтэлектуалы ў вайсковых умовах.

Бо не заўжды вайна выйграецца толькі пры дапамозе сілы і зброі. Нехта распрацоўваў геніяльныя аперацыі, складанейшыя шыфры, рабіў матэматычныя разлікі… Пра гэтых людзей пакуль сказана недастаткова», — лічыць драматург.

Акрамя Мінска здымкі фільма будуць праходзіць яшчэ ў Нясвіжы.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0