Мяса свойскага кабана сям’я з вёскі Перхавічы Баранавіцкага раёна засаліла яшчэ ў сакавіку.

У кастрычніку свініну ачысцілі ад спецый і солі, укруцілі ў матэрыю і павесілі сушыць над печкай. Праз некалькі дзён кумпяк знялі і падзялілі на дзве часткі.

Палову забрала з сабой старэйшая дачка‑студэнтка, другую сталі есці астатнія сямейнікі. Старэйшая першай і занядужала. Адчуўшы слабасць і сухасць у роце (першыя сімптомы батулізму), яна вырашыла паехаць да бацькоў. Там дзяўчыне зусім зніякавела: прадметы пачалі дваіцца перад вачамі, дыхаць станавілася ўсё цяжэй. Хворую забрала «хуткая», і ўжо ў лякарні ёй паставілі дыягназ «батулізм».

Калі медыкі абследавалі ўсю сям’ю, высвятлілася, што небяспечная хвароба зачапіла ўсіх, піша газета «Intex‑press».

Цяпер большасць сваякоў выйшла на сваё. Маці і малодшая дачка ўжо вярнуліся дахаты, бацька рыхтуецца да выпіскі з інфекцыйнага аддзялення.

Толькі стан старэйшай дачкі лекары ацэньваюць як цяжкі. Цяпер за жыццё дзяўчыны змагаюцца дактары рэанімацыйнага аддзялення гарадской больніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?