Алег Гайдукевіч на тэлебачанні

Алег Гайдукевіч на тэлебачанні

Заявы Гайдукевіча — яскравы прыклад таго, да якіх абсурдных высноў можна прыйсці, будуючы псеўдалагічныя ланцужкі і спрабуючы апраўдаць дзеянні лукашэнкаўцаў.

«Вось правільна пачалі з загалоўкаў замежнай прэсы, а я б хацеў там бачыць больш праўдзівыя загалоўкі, вось глядзіце: «Літва страціла суверэнітэт», «Польшча лягла пад Байдэна», «Германія не можа супраціўляцца ціску Вашынгтона», «Украіны няма». А чаму я кажу пра гэтыя загалоўкі? Вельмі цікавая логіка ў нашых заходніх партнёраў.

Калі ты будуеш вайсковы саюз з ЗША, калі ты аддаў усю сваю знешнюю палітыку, унутраную ва ўгоду Вашынгтону, як Літва, яе ж няма, толькі на карце засталася тэрыторыя і народ, які там жыве. Самой краіны няма, таму што яна не мае сваёй знешняй палітыкі, сваёй унутранай палітыкі, яна ўсё робіць, як хоча Вашынгтон. Гэта не страта суверэнітэту? Па логіцы заходніх партнёраў — гэта барацьба за дэмакратыю і свабоду. 

А вось калі ты будуеш саюз з Расіяй, вайсковы, эканамічны, палітычны — гэта страта суверэнітэту. Гэта першы фэйк. Самае дзіўнае, што калі ты з Кітаем будуеш саюз, — гэта страта суверэнітэту. Калі ты з Блізкім Усходам размаўляеш на роўных — гэта таксама страта суверэнітэту. Усё, што ты робіш насуперак Вашынгтону, — гэта страта суверэнітэту», — сказаў Алег Гайдукевіч.

Пасля дэпутат запэўніў, што Беларусь і Расія робяць усё, каб вялікай вайны ў Еўропе не было і каб ва Украіну хутчэй прыйшоў мір. Гэта ніяк не суадносіцца з рэальнасцю, у якой Расія распачала злачынную вайну з Украінай, пачаўшы наступ на Кіеў з тэрыторыі Беларусі 24 лютага 2022 года. Аляксандр Лукашэнка спрыяе ваеннай падрыхтоўцы расійскіх салдат для адпраўкі ва Украіну і перадае Расіі беларускую вайсковую тэхніку. Тэрыторыя Беларусі выкарыстоўвалася і для ракетных атак па Украіне.

Клас
1
Панылы сорам
51
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
22