МУС стварыла «Рысь» — яшчэ адно спецпадраздзяленне
У Беларусі стварылі новы асобы атрад спецыяльнага прызначэння «Рысь». Куратарства над ім узяў памочнік Лукашэнкі — інспектар па горадзе Мінску Аляксандр Барсукоў, паведаміла МУС. Асноўнымі задачамі новага атрада заяўляюцца «барацьба з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі і дыверсійнымі выведвальнымі групамі».
Паводле кіраўніка МУС Івана Кубракова, атрад вырашылі стварыць пасля аналізу студзеньскіх падзей у Казахстане, вайны ва Украіне і «падзей у Беларусі ў 2020 годзе», і «ў выпадку спробы экстрэмісцкіх фарміраванняў уздзейнічаць на дзейную ўладу сілавым шляхам».
«Рысь», па ягоных словах, будзе выконваць баявыя задачы сумесна з калегамі з САХРа, АМАПа і «Алмаза».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ