Папярэдне было вядома, што 55-гадовага тэрапеўта прыёмнага пакоя Лідскай гарадской бальніцы Андрэя Красніка затрымалі за каментары і лайкі, якія ён пакідаў у сацыяльных сетках яшчэ ў 2020 годзе. Аднак пазней яму выставілі абвінавачанне па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Па матэрыялах абвінавачання, мужчына размясціў публікацыі з абразлівымі выказваннямі і пагрозай прымянення гвалту ў дачыненні да Лукашэнкі, а таксама прынізіў паўнамоцтвы прадстаўніка улады — ваеннага камісара Гомельскай вобласці.
Акрамя таго, ён нібыта «публікаваў на сваёй старонцы экстрэмісцкія паведамленні, накіраваныя на арганізацыю парушэння працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый».





