«Пакуль няма ніякага мірнага плана Украіны, давайце пачнём з гэтага. Ізноў жа не можа існаваць ніякага мірнага плана Украіны, які не ўлічвае сённяшніх рэалій з расійскай тэрыторыяй, з уваходжаннем у склад Расіі новых рэгіёнаў — чатырох», — заявіў Дзмітрый Пяскоў.

Паводле яго слоў, ніякі план, які не ўлічвае гэтыя рэаліі, не можа прэтэндаваць на тое, каб быць прынятым.

Пасля ўварвання ва Украіну расійскія ўлады хлусілі, што ў мэты «спецаперацыі» не ўваходзіць захоп Украіны. Але ўжо ў снежні Пуцін назваў галоўнымі вынікамі вайны захоп новых тэрыторый.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
36