У прыватнасці, удары зазнала цывільная інфраструктура гарадоў Горлаўка Данецкай вобласці і Харкаў. Паводле інфармацыі Генштаба, зроблена больш за 70 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню.

«Гэтай ноччу расійскія акупанты ў чарговы раз нанеслі ўдар па энергетычнай інфраструктуры Харкава, ужыўшы для гэтага 13 іранскіх БПЛА «Шахед-136». 11 гэтых дронаў падраздзяленні сіл абароны Украіны збілі», — паведамляецца ў зводцы.

Увечары ў сераду камандаванне «Усход» паветраных сіл Украіны паведамляла, што над Днепрапятроўскай вобласцю былі збітыя пяць беспілотнікаў — меркавана «Шахедаў» іранскай вытворчасці.

Кіраўнік Мікалаеўскай абласной адміністрацыі Віталь Кім паведамляў, што яшчэ два беспілотнікі праляцелі ўвечары ў сераду міма Першамайска, горада на поўначы вобласці, у бок суседняй Умані.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3