У Мінабароны ўдакладнілі, што сярод загінулых — намеснік камандзіра палка падпалкоўнік Бачурын.

«На жаль, у ходзе разбору завалаў жалезабетонных канструкцый колькасць загінулых нашых таварышаў павялічылася да 89», — заявіў першы намеснік начальніка галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення УС РФ Сяргей Сеўрукоў.

Прычынай атакі стала масавае выкарыстанне салдатамі мабільных тэлефонаў.

«Гэты фактар дазволіў суперніку запеленгаваць і вызначыць каардынаты размяшчэння вайскоўцаў для нанясення ракетнага ўдару», — заявіў ён.

У мінабароны таксама паведамілі, што ў адказ агнём была знішчана пускавая ўстаноўка РСЗА HIMARS, з якой вёўся агонь па Макееўцы (украінскі бок гэта не пацвярджаў).

Удар па будынку прафтэхвучылішча ў Макееўцы, у якім размяшчалася база расійскіх вайскоўцаў, адбыўся адразу пасля наступлення Новага года. У будынку ПТВ у гэты момант магло знаходзіцца каля 600 чалавек.

У нядзелю Кіраванне стратэгічных камунікацый ВСУ паведаміла, што ў ходзе ўдару па Макееўцы былі забітыя 400 і 300 параненыя мабілізаваных расейцаў. У ўкраінскіх СМІ таксама паведамлялася аб 300 загінулых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2