Параўненне спадарожнікавых здымкаў ад 9 снежня 2022-га і 7 студзеня 2023-га (агульны від)
Як піша вайсковы аналітык і кіраўнік Rochan Consulting Конрад Музыка, на здымках таксама добра бачныя шматлікія свежыя сляды шын і сляды будоўлі — як мяркуецца, аэрадром пашыраецца.
На фота можна заўважыць дывізіён з дзевяці зенітна-ракетных комплексаў С-300/400 і ЗРПК «Панцыр». На поўначы аэрадрома таксама бачныя кантэйнеры з боепрыпасамі для зенітных комплексаў.
Інфраструктура зенітна-ракетных комплексаў С-300 на авіябазе. Параўненне спадарожнікавых здымкаў ад 9 снежня 2022-га і 7 студзеня 2023-га
Украінскія вайскоўцы ў ліпені заяўлялі, што аэрадром Зябраўка выкарыстоўваецца расійскай арміяй для нападаў на ўкраінскія гарады. У жніўні на аэрадроме прагрымеў выбух — на спадарожнікавых здымках на ўзлётна-пасадачнай паласе з'явіліся сляды, падобныя на сляды ад трапляння ракетай. Аднак украінскія вайскоўцы заявілі, што яны не датычныя да выбуху.
Параўнанне спадарожнікавых здымкаў ад 9 снежня 2022-га і 7 студзеня 2023-га
Акрамя таго, на аэрадроме рэгулярна заўважалі верталёты Мі-26, якія выкарыстоўваюцца, у прыватнасці, для перакідання тэхнікі.
Параўнанне спадарожнікавых здымкаў ад 9 снежня 2022-га і 7 студзеня 2023-га (паўночная частка базы)





