Дакладная дата будучых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі будзе назначана палатай прадстаўнікоў нацыянальнага сходу на асенняй парламенцкай сесіі ў 2010 годзе. Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

Кіраўнік ЦВК нагадала, што 8 красавіка 2011 года завяршаецца тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта. Па закону выбары павінны прайсці не пазней чым за два месяцы да завяршэння гэтага тэрміну. Таму вызначаны апошні тэрмін іх правядзення — не пазней за 7 лютага 2011 года. Лідзія Ярмошына дадала, што раней за гэту дату праводзіць выбары закон не забараняе.

«Пачатак лютага — гэта добры перыяд для правядзення прэзідэнцкіх выбараў. Усе нашы выбаршчыкі на месцах, няма міграцыі, менш праблем з арганізацыяй галасавання за мяжой», — сказала старшыня Цэнтрвыбаркама.

Згодна з заканадаўствам палата прадстаўнікоў назначае прэзідэнцкія выбары не пазней як за пяць месяцаў да завяршэння тэрміну паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы.
Рашэнне аб назначэнні выбараў прэзідэнта і аб забеспячэнні арганізацыйных мерапрыемстваў па іх падрыхтоўцы і правядзенню прымаецца Палатай прадстаўнікоў і афармляецца адпаведнай пастановай.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?