У дачыненні былога кіраўніка АБЭЗ Мазырскага РАУСа Дзмітрыя Баранава заведзеная яшчэ адна крымінальная справа паводле ч.3 арт.424 «Перавышэнне службовых паўнамоцтваў».

Баранаў падазраецца ў фабрыкацыі крымінальнай справы і інсцэніроўцы атрымання хабару. У 2006 годзе дырэктару мозырскай навучальнай установы быў падкінуты хабар у памеры 1 тысяча даляраў, калі ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Следчыя мяркуюць, што Баранаў сфальсіфікаваў матэрыялы і завёў крымінальную справу паводле артыкула 430 КК «Атрыманне хабару». Мужчыну асудзілі ў 2007 годзе, але зараз ён ужо знаходзіцца волі.

Маці былога міліцыянта Галіна Баранава мяркуе, што гэты чалавек — выкладчык Мазырскага педуніверсітэта, справу якога яе сын вёў некалькі гадоў таму. Сама жанчына зараз судзіцца з кіраўніком Гомельскага КДБ, які падаў на яе пазоў аб абароне гонару за яе выказванні ў СМІ.

Нагадаем, што Дзмітрый Баранаў разам з трыма калегамі праходзіць па так званай «паляўнічай справе». 12 кастрычніка распачаліся слуханні ў Вярхоўным судзе. Іх абвінавачваюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?