У Аўстрыі ў бліжэйшыя дні ў звычайным супермаркеце можна будзе набыць пуцёўку на палёт у космас. Незвычайную паслугу сваім пакупнікам прапануе сетку супермаркетаў‑дыскаўнтэраў Penny.

Квіткі па цане усяго толькі 210 тыс. еўра (што значна менш, чым плацілі раней ўсе касмічныя турысты) паступяць у продаж 22 кастрычніка. Такім чынам, кліенты супермаркета стануць першымі шчасліўчыкамі з ліку радавых грамадзян, у якіх з’явіцца магчымасць адправіцца ў турыстычную паездку ў космас на ракетаплане XP кампаніі Rocketplane Global.

Рэгулярныя камерцыйныя палёты ў космас Rocketplane Global мае намер пачаць з канца 2011 года. Старт турыстычных рэйсаў на калязямную арбіту будзе ажыццяўляцца з касмадрома ў амерыканскім штаце Аклахома. На інтэрнэт‑старонцы гэтай кампаніі білет можна набыць танней, чым у супермаркеце Penny: за 170 тыс. еўра ў пераліку на агульнаеўрапейскую валюту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?