Скрыншот netflix.com
Хлопец напісаў у службу падтрымкі польскага офіса Netflix. Звярнуў увагу на тое, што, напрыклад, беларускую мову ведае больш людзей, чым чэшскую, але чэшская на сэрвісе ёсць.
Запыт на пераклад інтэрфэйсу на беларускую мову служба падтрымкі паабяцала перадаць кіраўніцтву.
А вось наконт субцітраў прапанавалі больш канкрэтны механізм дзеяння.
Напісалі, што можна прапанаваць канкрэтныя фільмы ці серыялы, якія трэба перакласці, праз спецыяльную форму на старонцы. Для гэтага трэба мець уліковы запіс.
Форма, якую прапанавалі запоўніць
У каментарыях абмяркоўваюць, што калі з запытам на беларускія субцітры звернецца больш людзей, то гэтая опцыя можа стаць рэальнай.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»





Ніхто нават не стане напружвацца, ну хіба толькі па ўласным жаданьні. У вас дхяржаўная мова руская (і там недзе беларуская)? Ну то што чакаць? Выключна - ласкі распрацоўшчыка.