У асабістым кабінеце аўтара рэцэнзія даступная, аднак на старонцы фільма «Навальны» яе няма. Як няма і іншых рэцэнзій карыстальнікаў, а таксама водгукаў крытыкаў — хоць у інтэрнэце за год іх было дастаткова. «Кінопоіск» не паказвае і рэйтынг фільма — нібыта для гэтага недастаткова ацэнак. Пры гэтым на IMdb карціну ацаніла амаль 15 тыс. чалавек, яе рэйтынг там складае 7,6.
Як звярнуў увагу канал «Mожем объяснить», няма рэцэнзій і ў фільма «Ён вам не Дзімон», аўтар якога каманда Аляксея Навальнага. Прытым у яго больш за 86 тыс. адзнак, а рэйтынг складае 8,1.
«Кінопоіск» неаднаразова абвінавачвалі ў цэнзуры. Рэсурс дагэтуль так і не дадаў фільм «Палац для Пуціна. Гісторыя самага вялікага хабару», які толькі на YouTube паглядзела больш за 125 млн чалавек. На КП ёсць спецыяльны трэд, дзе збіраюцца адпіскі ад кіраўніцтва платформы.





