Відэа апублікаваў тэлеграм-канал «Пул першага».
У роліку Аляксандр Лукашэнка і Сяргей Цяцерын сядзяць за сталом, на якім ляжыць шпіц.
— Цяпер усё ў Арыны ёсць. Трэба пажадаць ёй асабістага шчасця, здароўя і новых перамог. Давай, — кажа Лукашэнка.
— Віншуем, — падтрымаў Цяцерын.
— Ты хоць нейкае дачыненне маеш да яе, — сказаў Лукашэнка Цяцерыну (Цяцерын у свой час узначальваў Беларускую федэрацыю тэніса).
— За краіну і прэзідэнта.
— Арына, за цябе, — дадаў Лукашэнка.





