Справу разглядаў суддзя Мікалай Сяргейка.
Па матэрыялах абвінавачання Аляксей Ярашэвіч яшчэ ў красавіку 2021 года ў «Аднакласніках» размясціў выяву Аляксандра Лукашэнкі і суправадзіў яе непрыстойным тэкставым паведамленнем.
Сваю віну мужчына прызнаў у поўным аб'ёме і раскаяўся.
Суд Ваўкавыскага раёна прызнаў яго вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на два гады (г. зн. «хімія»).
Мабільны тэлефон абвінавачанага як сродак здзяйснення злачынства канфіскаваны ў даход дзяржавы.





