Аналітыкі ISW адзначаюць, што расійскі бок перабольшвае эфектыўнасць падобных удараў, якія патрабуюць боепрыпасаў, колькасць якіх абмежаваная.
Значных змен лініі фронту няма: расійскія сілы працягваюць атакаваць на паўночны захад ад Сватава і Крамянной (Луганская вобласць), у раёне Бахмута і на захадзе Данецкай вобласці; паведамлялася аб асобных баях у Запарожскай вобласці.
У зводцы таксама апісваецца эпізод з расійскай калонай бранятэхнікі, якая, як пішуць «ваенкараўскія» тэлеграм-каналы, была разгромленая ў раёне Вуглядара. ISW называе гэтую гісторыю свежым болевым пунктам у інфармацыйнай прасторы. Расійскія праваенныя блогеры абураюцца тым, што калона стала лёгкай мішэнню праз адсутнасць належнага прыкрыцця: адны ўскладаюць адказнасць за гібель байцоў і знішчэнне тэхнікі на генерала Рустама Мурадава (пад яго камандаваннем у лістападзе расіяне штурмавалі Паўлаўку — таксама са значнымі стратамі), іншыя заклікаюць да публічных трыбуналаў над камандзірамі, якія праштрафіліся.
Такога кшталту крытыка характэрная для расійскіх праваенных блогераў, адзначае ISW: ускладанне віны за правалы на асобных афіцэраў адводзіць увагу ад сістэмных праблем расійскіх Узброеных сіл, у прыватнасці, ад дрэннай падрыхтоўкі мабілізаваных. Расійскія вайскоўцы афіцыйна не каментавалі страты пры няўдалай спробе наступу пад Вуглядарам.
Увесь свет бачыць, што расійцы не здольныя весьці вайну супраць войска Украіны, якое мае зброю НАТА, у непасрэдным сутыкненні на лініі фронту. Часовыя пазіцыйныя перавагі з'ўляюцца толькі пры выкарыстанні неапраўдана падвышанай колькаснай перавагі ў жывой сіле і тэхніцы і неабачлівым ахвяраванні гэтымі рэсурсамі. Таму расія спрабуе нанесці паразу не ўкраінскай арміі, а Украіне як дзяржаве і ўкраінцам як народу, знішчаючы насельніцтва і цывільную інфраструктуру глыбока ў тыле далёкабойнымі ракетамі. І,здавалася б, Захаду даволі проста паставіць гэтаму заслону, забяспечыўшы Украіну эфектыўнымі супрацьракетнымі комплексамі, каб ва ўкраінскага кіраўніцтва не балела галава за тое, як абараніць тылавыя рэгіёны ад ракет, а яно засяродзілася на нанясенні паразы захопнікам на фронце. Але вядзецца нейкая незразумелая кулуарная гульня "дам-не дам". Больш таго. учрашні абстрэл паказаў, што расійцы спрабуюць праверыць НАТА на здольнасць адэкватна рэагаваць, накіроўваючы свае ракеты ў заходнія вобласці Украіны праз паветраную прастору Малдовы і Румыніі і адначасова паказваючы Еўррасаюзу, што ён пры ўсім ягоным імкненні асабліва не заглыбляцца ў расійска-ўкраінскую вайну, ані не застрахаваны ад перакідвання ейнага полымя на краіны ЕС. На жаль, рэакцыю заходніх саюзнікаў назваць адэкватнай нельга - яны схавалі галаву ў пясок і сказалі, што нічога не было, усім здалося.