Францыя заклікала сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Беларусь
«У кантэксце ўзброенага наступу Расіі на Украіну і закрыцця паветранай прасторы Беларусі любыя паездкі ў Беларусь … не рэкамендуюцца», — піша ў сваёй заяве МЗС Францыі.
Французаў заклікаюць без прамаруджання пакінуць краіну аўтатранспартам праз памежныя пераходы з Літвой, Польшчай або Латвіяй.
Французскія СМІ пакуль не далі тлумачэння прычын такога закліку.
Нагадаем, што 10 лютага Польшча ў адказ на агрэсіўныя крокі лукашыстаў закрыла перадапошні дзейны пагранпераход з Беларуссю.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ