«Не ў нас знаходзяцца ключы ад турмаў. Рэжым адказны найперш за сітуацыю з палітзняволенымі. Мы не бачым з яго боку сігналаў аб гатоўнасці да перамоваў», — сказала прадстаўніца Кабінета па сацыяльных пытаннях Вольга Гарбунова падчас прэс-канферэнцыі.

Яна падкрэсліла, што не дэмакратычныя сілы тармозяць гэты працэс — нясхільныя да перамоваў менавіта прадстаўнікі рэжыму.

«Перамовы не павінны быць гандлем. І мы не павінны сварыцца паміж сабой з-за гэтага пытання, бо ўсе мы хочам аднаго», — дадала яна.

Павел Латушка адзначыў, што Кабінет гатовы пачаць перамовы па гэтым пытанні ў выпадку, калі рэжым спыніць рэпрэсіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?