Фота: БелТА

Фота: БелТА

«Вы бачыце, як паводзіць сябе Польшча, Літва. Пакуль з эканамічнага пункту гледжання яны пастаянна правакуюць. Пераносяць адказнасць на мяне. Вось яны закрылі пункты пропуску. Гэта што такое? Гэта эканамічная правакацыя. Значыць, гандлю няма, няма эканомікі. І вось паступова яны гэтыя правакацыі ладзяць. Проста правакуюць нас. Ну, да пары да часу. Цяпер мы думаем пра тое, як на гэта адказаць. Прынятыя рашэнні. Адкажам мякка спачатку. Не зразумеюць — узмоцнім. У нас дастаткова для гэтага рычагоў», — цытуе Аляксандра Лукашэнку агенцтва БелТА.

«Але гэта ўсё роўна эскалацыя. Мы вымушаныя адказваць. Пакуль сіметрычна, адэкватна. Калі мы будзем прымаць асіметрычныя меры, мы прымем. Яны на стале. Але мы гэтага не хочам», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
76
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
4