Павел Ракоца. Фота са старонкі ўкантакце 

Павел Ракоца. Фота са старонкі ўкантакце 

Яго судзілі паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анатоль Сотнікаў прызначыў Паўлу год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна».

Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.

Павел Ракоца — жыхар Гомеля, вучыўся ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны. Актыўны гулец у квізы. З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну мужчына на сваёй старонцы ўкантакце актыўна выказваўся супраць вайны. Пазней яго старонку заблакавалі па рашэнні Генпракуратуры РФ. Антываенныя выказванні Паўла ў сацсетках маглі стаць прычынай абвінавачвання яго ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4