Як сцвярджаюць прапагандысты, «гэтай падзеі чакалі многія аматары спорту, заўзятары, якія падтрымліваюць алімпійскую каманду. Бо займець сабе ў калекцыю сапраўдную форму прафесійных атлетаў — мара многіх».

У адкрыцці крамы сярод іншых узялі ўдзел Віктар Лукашэнка, які цяпер кіруе беларускім НАК, а таксама вядомыя праўладныя спартсмены. 

У якасці твару брэнда IROS прадстаўляецца бронзавая прызёрка Алімпіяды ў Токіа па мастацкай гімнастыцы Аліна Гарнасько.

Вытворца брэнда — прыватнае прадпрыемства «Сола-Пінск», якое раней шыла форму для членаў беларускай алімпійскай зборнай.

З канкрэтнай прадукцыі ў продажы спартыўныя штаны, курткі, джэмперы, байкі, камізэлькі, кепкі. Цэны на іх розныя — і меншыя, і большыя. Напрыклад, як піша выданне Tochka.by, белы мужчынскі жакет з беларускім гербам каштуе 208 рублёў, джэмпер у чырвона-зялёных колерах — 49,5 рубля, чорны жаночы джэмпер — 80 рублёў, кепкі — па 30 рублёў.

Матэрыял выкарыстоўваецца таксама розны, але часцей за ўсё — поліэстар.

Клас
5
Панылы сорам
70
Ха-ха
32
Ого
4
Сумна
9
Абуральна
12