Фота: President.gov.ua

Фота: President.gov.ua

Відэавыступ Зяленскага, які адкрыў Мюнхенскую канферэнцыю, быў анансаваны пад загалоўкам «Давід на Дняпры: барацьба Украіны за свабоду». Прэзідэнт Украіны звярнуўся да старазапаветнай гісторыі пра Давіда і Галіяфа.

«Быць Давідам — значыць змагацца. І мы змагаемся. Быць Давідам азначае мець прашчу для перамогі. У нас яшчэ няма прашчы Давіда з Ізраіля. Але я веру, што гэта толькі часова», — заявіў прэзідэнт, верагодна намякаючы на дапамогу ад Ізраіля. Напярэдадні міністр замежных спраў Ізраіля Элі Коэн сустрэўся з Зяленскім ў Кіеве і паабяцаў, што яго краіна дапаможа Украіне ва удасканаленні яе сістэмы СПА.

У Галіяфа няма шанцаў. Але, на жаль, у яго ёсць патэнцыял… Ён спрабуе выйграць дадатковы час для сваёй агрэсіі, гандлюючы са светам… Таму трэба спяшацца. Нам патрэбная хуткасць», — дадаў Зяленскі. «Ён абавязкова ўпадзе. Ужо ў гэтым годзе! Мы можам гэта зрабіць. Мы ўсе разам — як і Давід», — сказаў на заканчэнне прэзідэнт Украіны.

Зяленскі зноў паўтарыў думку пра тое, што дабіўшыся сваіх мэтаў ва Украіне Расія не спыніцца і будзе пагражаць бяспецы ўсёй Еўропы. «Мы павінны вызваліць Украіну і Еўропу. Калі расійская зброя страляе па нас, яна ўжо нацэленая на нашых суседзяў. Ці можа Еўропа быць пытаннем кампрамісу? Не», — падкрэсліў ён.

«Затрымка заўсёды была памылкай»

Зяленскі зноў заклікаў саюзнікаў Украіны не зацягваць з пастаўкамі ўзбраення.

На нядаўняй міжнароднай канферэнцыі ў Бруселі, дзе абмяркоўвалася заходняя ваенная дапамога Украіне, саюзнікі Кіева не прынялі рашэнне аб пастаўках заходніх ваенных самалётаў, пра што неаднаразова прасіў Зяленскі. Яны канчаткова ўзгаднілі план надання Узброеным сілам Украіны асноўных баявых танкаў, у тым ліку германскіх Leopard.

«Расія спрабуе выйграць свабодны час, таргуючыся са светам. На жаль, яна павінна знішчыць мноства жыццяў. І таму нам трэба паспяшацца. Нам патрэбная хуткасць нашых дамоўленасцей, паставак, каб узмацніць нашу армію, хуткасць рашэнняў, каб абмежаваць расійскі патэнцыял», — сказаў Зяленскі, дадаўшы, што «прамаруджванне заўсёды было і з'яўляецца да гэтага часу памылкай».

«Пакуль мы вядзём перамовы аб тым, як узмацніць сваю абарону сучаснымі танкамі, Крэмль думае, як задушыць Малдову. Пакуль мы пераконваем, што Украіне патрэбная сучасная баявая авіяцыя, Расія ўжо пераканала іранскі рэжым — і вынікам ужо з'яўляюцца не толькі іранскія дроны ва ўкраінскім небе, а нешта, чым Крэмль ужо заплаціў [Ірану]. Вы ўпэўненыя, што гэта грошы?», — спытаў Зяленскі, верагодна, намякаючы на іранскую ядзерную праграму, для якой гэтай краіне патрэбны ўзбагачаны ўран.

Клас
20
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1