Скрыншот відэа МНС

Скрыншот відэа МНС

У турэцкім горадзе Kaраманмараш, за 59 кіламетраў ад эпіцэнтра землятрусу, знаходзіліся 64 работнікі РАСН «Зубр» разам з кіналагічнай службай, спецыяльнай тэхнікай і аварыйна-ратавальнымі інструментамі.

Усяго за час пошукава-ратавальных работ беларускія ратавальнікі дасталі з-пад завалаў 51 чалавека, 6 з якіх засталіся жывымі.

«Хтосьці праляжаў пад заваламі 4 сутак, хтосьці — крыху менш за тыдзень, а былі і тыя, хто пратрымаўся больш за 8 дзён», — паведамляюць у ведамстве.

Першая група беларускіх ратавальнікаў працавала ў пацярпелых ад землетрасення раёнах Турцыі з 8 лютага. Другая група прыбыла праз два дні.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0