Ці знаходзіцца на борце сам Аляксандр Лукашэнка або яго перагналі ў Цвярскую вобласць без «першага» пасажыра, пакуль не ясна.
Хутчэй за ўсё, Лукашэнка паехаў з Пуціным у рэзідэнцыю на Валдай. Незразумела толькі, на цягніку разам з ім ці асобна.
З учорашняга дня пра лёс Лукашэнкі нічога не вядома. Апошнія паведамленні тычыліся афіцыйнай часткі сустрэчы, дзе Лукашэнка і Пуцін абмяняліся паказальнымі рэплікамі, якія пацвярджаюць раптоўнасць сустрэчы. «Як быццам я мог не пагадзіцца!» — усклікнуў Лукашэнка ў адказ на словы Пуціна, які падзякаваў за візіт.





