Фота: старонка ў фэйсбуку Садыра Жапарава

Фота: старонка ў фэйсбуку Садыра Жапарава

Па словах прэс-сакратара прэзідэнта, прыехалі Аскар Акаеў, Курманбек Бакіеў, Роза Атунбаева, Алмазбек Атамбаеў, а таксама Сааранбай Жээнбекаў. 

Як напісаў Жапараў у фэйсбуку, ён сеў за адзін стол з усімі былымі кіраўнікамі дзяржавы дзеля стабільнасці.

«У цяперашнюю эпоху глабалізацыі толькі краіны, якія імкнуцца да ўнутранай стабільнасці, нацыянальнай згоды, устаюць на шлях развіцця і становяцца магутнымі дзяржавамі. У якім стане цяпер знаходзіцца старажытны кыргызскі народ? З-за адсутнасці гармоніі, барацьбы за ўладу мы губляем нашу старажытную імперыю і, здаецца, застаёмся ў кутку Сярэдняй Азіі», — напісаў ён.

«Мяне даўно гняла думка пра тое, што калі аб'яднаць усіх прэзідэнтаў, якіх выбраў народ, чый тэрмін скончыўся сумна, то, магчыма, мы станем адзіным народам, згуртаваным у адзін кулак. Мая мэта — аб'яднаць прыхільнікаў былых прэзідэнтаў, аднадушна развіваць народ і эканоміку краіны», — дадаў Жапараў.

Клас
61
Панылы сорам
6
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
3