Беларускі мурал аўтарства мастачкі Ганны Радзько ва Уроцлаве (Польшча). Фота ілюстрацыйнае
Паводле Алеся Чахоўскага, ёсць першыя папярэднія дамоўленасці наконт гэтага, а амбітныя мэты — стварыць такія муралы супольна з амерыканскімі мастакамі ва ўсіх буйных гарадах ЗША.
«Кожны дзень адбываюцца нейкія крокі для ўсталявання стасункаў з тымі, хто можа падтрымліваць беларускую культуру і прасоўваць беларускія культурніцкія праекты, а разам з гэтым займацца прамоцыяй і адвакатаваннем Беларусі.
Мы папярэдне дамовіліся з нашымі амерыканскімі партнёрамі, што ў кожным буйным горадзе з’явіцца мурал, але можа гэта і занадта амбітна».
У кожным разе рэалізаваць праект разлічваюць як мінімум у дзясятку буйных амерыканскіх гарадоў.