Тая самая рэклама

Тая самая рэклама

Пасля допіс з інстаграма выдалілі.

Уласнік крамы сёння апублікаваў зварот у інстаграме. Ён патлумачыў, што сэнс рэкламнага паста быў у тым, каб «аб’яднаць нашы братэрскія народы».

«Сутнасць гэтага паста была ў тым, каб прыйшоў пазітыўны чалавек, украінец, разам спелі ці то гімн Беларусі, ці Украіны, ці Расіі, разам пасмяяліся, усе засталіся б задаволеныя і шчаслівыя», — расказвае мужчына.

Ён не разумее, чаму «пазітыўна настроены» пост сабраў столькі негатыўных каментарыяў.

Скрыншот з відэазвароту

Скрыншот з відэазвароту

Уласнік крамы кажа, што сам не глядзіць ніякія каналы — ні незалежныя, ні дзяржаўныя, бо кожны хоча навязаць сваю думку.

«Гляджу выступленні толькі нашых прэзідэнтаў, Пуціна і Лукашэнкі. Гляджу Зяленскага — цікава паслухаць. І калі не хапае слоўнікавага запасу — гляджу мэра Кіева», — падзяліўся ён.

Мужчына згадвае, што раней часта ездзіў ва Украіну.

«Балдзеў ад яе, дрэнных людзей не сустракаў. Ездзіў, мяжа, тры сястры. Разам мы сіла, такія красаўцы. Але засталося толькі дзве сястры, трэцяя — як кажуць, у сям’і не без вырадка. Гэта крыўдна».

«Колькі ў вас злосці, — звярнуўся ён да каментатараў. — Будзьце дабрэйшымі адно да аднаго».

Клас
4
Панылы сорам
194
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
103