Сяргей Хаменка. Скрыншот відэа

Сяргей Хаменка. Скрыншот відэа

«Я думаю, што колькасць партый зменшыцца да 3-4. (…) На дарозе партыйнага будаўніцтва застануцца тыя, хто сапраўды карыстаецца аўтарытэтам у нашых людзей, мае праграму, якая дазволіць разам з нашай дзяржавай развівацца ў розных галінах», — спрагназаваў Сяргей Хаменка.

«Партыя не можа быць PR-арганізацыяй, шыльдай. Партыя павінна быць грамадскай структурай, якая прадпрымае намаганні для развіцця нашага грамадства і дзяржавы. І гэты закон пакажа, якая ступень даверу на сённяшні дзень у грамадзян Рэспублікі Беларусь да гэтых структур. Застануцца на дарозе партыйнага будаўніцтва тыя, хто сапраўды на сённяшні дзень карыстаецца аўтарытэтам у нашых людзей, мае праграму, якая дазволіць ім разам з нашай дзяржавай развівацца ў розных галінах, ці будзе гэта спартыўная, дабрачынная, кіраўнічая, эканамічная, іншыя вобласці», — сказаў Хаменка.

Кіраўнік Мінюста агучыў крытэрыі, якія будуць прымяняцца да палітычных партый для праходжання перарэгістрацыі.

«У законе абумоўлены ўніверсальныя мэты для ўсіх партый, незалежна ад канчатковай мэты іх функцыянавання. У гэтых мэтах няма нічога звышнатуральнага. Усе партыі павінны падтрымліваць канстытуцыйны лад, не павінны прапагандаваць тэрарызм, экстрэмізм, не павінны працаваць на падрыў таго грамадства, якое ёсць у Рэспубліцы Беларусь. Акрамя таго, ёсць так званыя арыфметычныя крытэрыі. Членства ў партыі паўналетніх грамадзян, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Колькасць для ініцыявання стварэння і існавання партыі павінна быць не меншая за 5 тысяч чалавек. Павінны быць створаны арганізацыйныя структуры ва ўсіх рэгіёнах Рэспублікі Беларусь, гэта значыць ва ўсіх абласных цэнтрах і ў горадзе Мінску. У кожным з рэгіёнаў членства павінна быць не менш за 100 чалавек. Пры гэтым арганізацыйныя структуры павінны быць не менш чым у 1/3 раённых цэнтраў і раёнаў горада Мінска. Партыя — гэта гучыць моцна, таму ўсё павінна адпавядаць тым пазіцыям, што такое партыя», — дадаў ён.

Нагадаем, што папраўкі ў заканадаўства аб палітычных партыях прадугледжваюць павелічэнне мінімальнага парога колькасці партый з 1 да 5 тысяч членаў, абавязак мець структуры ва ўсіх абласцях і Мінску, а таксама іншыя строгія нормы, якія немагчыма нават фармальна выканаць партыям, створаным без санкцыі зверху.

Ужо наяўныя партыі трэба будзе перарэгістраваць па новых правілах на працягу паўгода пасля ўступлення закона ў сілу, а грамадскім аб'яднанням трэба будзе прывесці свае ўстаноўчыя дакументы ў адпаведнасць з новымі патрабаваннямі на працягу года.

Цяпер у Беларусі 15 партый.

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
11