Па словах Дзмітрыя Пяскова, прэзідэнт Расіі «быў і застаецца адкрытым для любых кантактаў, якія могуць дапамагчы Расіі дасягнуць уласных мэт тымі ці іншымі шляхамі. Пераважна мірнымі, за сталом перамоваў, але калі гэта немагчыма, і ваеннымі шляхамі, тое, што мы бачым цяпер».

Канцлер ФРГ і прэзідэнт Францыі, па словах Пяскова, абяцалі працягнуць кантакты з Пуціным, але пасля гэтага нават не тэлефанавалі.

«Не было ніякіх запытаў, арыенціровак або прапрацовак магчымых тэрмінаў такой размовы», — заявіў прэс-сакратар Пуціна.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
39
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1