Скрыншот відэа «Ток»

Скрыншот відэа «Ток»

11 чэрвеня 2020 года, калі ішла перадвыбарчая кампанія, Святлана Ціханоўская запісала зварот, у якім сказала, што на найбліжэйшыя выхадныя адмяняе збор подпісаў.

Кабанаў згадвае той момант:

«Яна мне тэлефануе і кажа: «Саша, мяне адзін чалавек папярэдзіў, што ў выхадныя ва ўсіх абласных гарадах і ў Мінску на зборах подпісаў будуць правакацыі, будуць выбухі, будуць забойствы. Я гэтага баюся, я гэтага не хачу, адмяняем увесь збор».

Я спытаў: а што за чалавек табе такую інфармацыю сказаў? Гэта ж звышсакрэтная інфармацыя, гэта спецаперацыя, пра якую наогул ніхто не даведаецца».

Імя Святлана не назвала, таму блогер вырашыў праверыць групы людзей і кожнаму паасобку закінуў пэўную інфармацыю.

«І гэтая інфармацыя прасочваецца ў сілавыя структуры. А ўсім інфармацыя розная была дадзеная. І я разумею, хто гэта. У мяне хлопцы былі, хакеры — не хакеры, не ведаю, як называць, але ўмеюць збіраць інфармацыю пэўную. Я падкідваю ім пра яго: дайце мне расклад, хто гэты чалавек — і мне ўсё расказваюць. Ён аказаўся агентам».

Калі Кабанаў назваў яго Ціханоўскай, яна пацвердзіла, што гэта той чалавек, які палохаў правакацыямі.

Блогер кажа, што яго самога праслухоўвалі ў бальніцы. Ён пра гэта пазней даведаўся з матэрыялаў справы.

«Калі мяне паклалі ў бальніцу з каранавірусам, я толькі прыйшоў у палату, толькі пачаў шуфлядку адчыняць, залятае загадчыца аддзялення: «Не, стоп, не туды». І мяне кладуць у палату асобную, дзе я ляжу адзін, стаіць тэлевізар, мікрахвалёўка. Для ветэранаў палата. Кажу: а што гэта? Мы пра гэтую загадчыцу калісьці рабілі матэрыял, нармальна ўздручылі. А тут такое».

Глядзець цалкам:

Клас
42
Панылы сорам
4
Ха-ха
15
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
12