У Брэсце асудзілі Радзівона Качаткова, які нядаўна вярнуўся ў Беларусь
Брэсцкі абласны суд прызначыў Радзівону Качаткову 2 гады і 6 шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму за так званае «распальванне сацыяльнай варожасці».
Справу разглядаў суддзя Сяргей Беразюк.
Радзівон скончыў БНТУ ў Мінску, ва ўніверсітэцкія гады захапляўся баскетболам і стрытболам. Затым некаторы час жыў за мяжой, а пасля вырашыў вярнуцца ў Беларусь.
На пачатку студзеня 2023 года, яго затрымаў ГУБАЗіК. Каментарыи, якія ставяцца яму ў віну, датаваныя 2020 годам.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ