Уладзімір Пуцін і прэзідэнт ПАР Сірыл Рамафоса. Фота: прэс-служба прэзідэнта РФ
17 сакавіка Міжнародным крымінальным судом быў выдадзены ордар на арышт Пуціна.
«Мы, як урад, усведамляем нашы юрыдычныя абавязанні. Аднак да саміту мы будзем працягваць узаемадзейнічаць з рознымі зацікаўленымі бакамі. Мы прымаем да ўвагі справаздачу аб ордары на арышт, які выдаў Міжнародны крымінальны суд», — заявіў Reuters спікер прэзідэнта Вінцэнт Магвенья.
Урад прэзідэнта ПАР Сірыла Рамафоса раней не асудзіў Расію за развязванне поўнамаштабнай вайны ва Украіне.
Магвенья дадаў, што ПАР захоўвае прыхільнасць і вельмі моцнае жаданне, каб канфлікт ва Украіне быў вырашаны мірна шляхам перамоў.
Чытайце таксама:
У Міжнародным крымінальным судзе выдалі ордар на арышт Уладзіміра Пуціна
«Не мае ніякага значэння для нас». Улады Расіі адрэагавалі на ордар на арышт Пуціна





