Дырэктар крамы пераглядаў архіў відэаназірання і ўбачыў, як прадавец узяла грошы з касы і паклала іх сабе ў кішэню. Затым выявіўся яшчэ адзін такі ж эпізод. Кіраўнік даручыў правесці інвентарызацыю. Яе вынікі паказалі, што ёсць нястача. Уладальнік гандлёвага аб'екта заявіў у міліцыю.

Аператыўнікі АБЭЗ Савецкага РАУС Гомеля ўстанавілі: з лістапада мінулага года да канца студзеня прадавец перыядычна брала не толькі грошы з касы, але і не плаціла за прадукты з крамы. У выніку агульная сума шкоды перавысіла 28,5 тысячы рублёў.

Распачата крымінальная справа за прысваенне ў буйным памеры.

Нецвярозы мінчук падпаліў чужы «Запарожац» і станцаваў каля яго

Пʼяны віцяблянін з пнеўматыкі абстраляў дзверы аддзела прымусовага выканання

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0