Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк
Палітык заявіў журналістам, што падчас сустрэчы Польшча збіралася ставіць пытанне пра ўзмацненне санкцый супраць Расіі і што яны павінны быць уведзеныя таксама ў дачыненні да Беларусі.
«Узмацненне санкцый таксама азначае ўвядзенне супраць Беларусі санкцый, падобных да тых, што былі ўведзеныя ў дачыненні да Расіі», — сказаў ён.
«Мы спадзяемся, што гэтае рашэнне нарэшце будзе прынята, але мы разумеем, што гэта складаная задача і, верагодна, не скончыцца на гэтай сустрэчы Еўрапейскай рады», — падкрэсліў Шынкоўскі вэль Сэнк.
Урад Польшчы ўжо накіраваў у ЕС запыт аб увядзенні санкцый супраць Мінска ў сувязі з пераследам і прысудам апанентам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Шынкоўскі вэль Сэнк таксама заявіў, што недапушчальна, каб Расія працягвала выкарыстоўваць шчыліны ў цяперашнім рэжыме санкцый.
«Мы лічым недапушчальным тое, што санкцыі можна абысці рознымі спосабамі — хай гэта будзе экспарт аўтамабіляў, электронікі, беспілотнікаў, мэблі, таму што гэтыя санкцыі непаслядоўныя», — сказаў ён.
Чытайце таксама:





